NewPipe не выкарыстоўвае бібліятэкі фрэймворку Google ці API YouTube. Ён толькі аналізуе вэб-сайт, каб атрымаць неабходную інфармацыю. Таму гэтую праграму можна выкарыстоўваць на прыладах без усталяваных сэрвісаў Google. Акрамя таго, вам не патрэбен уліковы запіс YouTube, каб выкарыстоўваць NewPipe, гэта вольнае і адкрытае праграмнае забеспячэнне.